Першая сакавіцкая дэкада традыцыйна прысвячаецца ў нашай навучальнай установе асветніцка-прававым сустрэчам, звязаным з Міжнародным днём барацьбы з наркотыкамі (01.03.), а гэта значыць, што да студэнтаў розных факультэтаў завітвае з інтэрактыўнымі мерапрыемствамі прававая клініка “Жывое права”, якую ўзначальвае старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Марына Уладзіміраўна Цімашэнка. Якраз у мінулую сераду, 06.03., рознаўзроставы калектыў студэнтаў факультэта замежных моў у складзе звыш 30-ці асоб цёпла вітаў сваіх аднагодкаў-прававедаў, студэнтак 2-га курса юрыдычнага факультэта Агнію Чыж і Марыю Лапіцкую з іх прававой праграмай-размовай, якая, па задуме кіраўніка, павінна праводзіцца без прысутнасці выкладчыкаў, каб даць магчымасць раскрыцца сваім равеснікам у канструктыўнай нязмушанай гутарцы сам-насам. Сярод навучэнцаў ад 1-га да 4-га курсаў было таксама дастаткова прадстаўнікоў з ліку туркменскіх студэнтаў, якія добра валодаюць рускай мовай. У выглядзе тэматычнай гульні і мадэліявання сітуацый будучыя юрысты расказалі і паказалі прысутным розніцу паміж адміністрацыйнымі правапарушэннямі і крымінальнымі, а таксама і розную меру адказнасці пры гэтым. Пазнавальная сустрэча дала магчымасць таксама пазнаёміцца нашым студэнтам са сваімі аднагодкамі – будучымі юрыстамі, са спецыфікай іх працы, светапоглядам і шырокім кругаглядам.

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце

факультэта замежных моў Р.У. Серыкаў