У аўторак 19.12.2023 у чытальнай зале вучэбнага корпуса №2 адбылася сустрэча студэнцтва з загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам  Таццянай Уладзіміраўнай Сяньковай. На дыялогавай пляцоўцы прысутнічалі таксама і першакурснікі факультэта замежных моў, якія прынялі самы актыўны ўдзел у размове на тэму выбарчай палітыкі і працэдурных пытанняў, што заўсёды ўласцівы такім мерапрыемствам.

Спікер прапанавала суразмоўцам абмеркаваць удзел у выбарах як форме рэалізацыі права грамадзяніна на ўдзел у дзяржаўным кіраванні, расказала пра асаблівасці выбарчага працэсу і яго прававую аснову, прынцыпы і практычную рэалізацыю.

Шмат цікавых звестак пачулі студэнты пра адзіны дзень галасавання ў Рэспубліцы Беларусь і ў замежных краінах. Шэраг пытанняў і зацікаўленасці абудзіла інфармацыя лектаркі пра формы ўдзелу ў электаральнай кампаніі ў якасці назіральніка, кандыдата ў дэпутаты, члена выбарчай камісіі.

З боку прысутных прагучала пытанне пра магчымасць сустрэчы на ідэнтычнай дыялогавай пляцоўцы студэнтаў і выкладчыкаў з кандыдатам у дэпутаты любога ўзроўню.

 

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Р.У. Серыкаў