16 лістапада на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый, у чытальнай зале 2-га корпуса, адбылася Міжнародная студэнцкая алімпіяда па гісторыі святовых войнаў, на якой была магчымасць не толькі годна прадставіць свой факультэт і наш універсітэт, але і паказаць сваю асабістую дасведчанасць і кампетэнтнасць. Нашую каманду ўзначальваў старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Вячаслаў Уладзіміравіч Цацарын. Кожны ўдзельнік, студэнт першага курса, незалежна ад здабытага камандай месца, атрымаў сертыфікат аб удзеле ў алімпіядзе. Гэты сертыфікат абавязкова спатрэбіцца навучэнцам, бо ў 2-м семестры ўсе яны будуць вывучаць дысцыпліну “Вялікая Айчынная вайна” і здаваць залік. Між іншым, у інтэлектуальным спаборніцтве ўзялі актыўны удзел студэнткі факультэта замежных моў групы А-14 Гапонава Ганна, Варвара Магонава, Мілана Лапіцкая, Дар’я Кірчанка, Анастасія Унукава. Урачыстая імпрэза, акрамя ўсяго іншага, дала магчымасць нашым дзяўчатам адчуць важнасць і невыпадковасць мерапрыемства, неўміручую повязь эпох і пакаленняў напярэдадні 80-й гадавіны вызвылення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Р.У. Серыкаў