Тыдзень 13.11. – 18.11.23 на факультэце замежных моў адзначыўся тым, што на працягу некалькіх дзён добраахвотна ўскласці  на сябе абавязкі дэкана, намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце, а таксама загадчыц абедзвюх кафедр (тэорыі і практыкі англійскай мовы і рамана-германскай філалогіі) паспрабавалі нашыя выдатніцы і актывісткі Аляксандра Манжара (“дэкан”, гр. А-21), Арына Назаранка (“намеснік дэкана па ВР”, гр. А-31), Таццяна Грачова (гр. Н-35) і Дзіяна Станкевіч (гр. А-31) – “загадчыцы кафедр”. Дзяўчыны з цікавасцю і хваляваннем на некаторы час занялі крэслы кіраўнікоў факультэта, адчуўшы ўсю адказнасць, шматграннасць і складанасць адміністрацыйнай і педагагічнай працы. Студэнткі пазнаёміліся з асаблівасцямі унутрыфакультэцкага справаводства, тонкасцямі ўнутранага дакументазвароту, разнастайнымі праблемамі і пытаннямі, якія ставяцца перад кіраўнікамі на рэктаратах, дэканатах, саветах факультэта, пасяджэннях кафедр, аб механізмах вырашэння пытанняў студэнцкай вучобы, навукі і кіравання ў межах кафедр і ўсяго факультэта ўвогуле. Знаёмства са шматлікімі нюансамі адміністрацыйнай работы дазволілі нашым студэнткам з новага ракурсу глянуць на праблемы сваіх жа аднакурснікаў, звязаныя з іх акадэміцкай паспяховасцю і пропускамі заняткаў, пражываннем у інтэрнатах і ўдзелам у грамадскім жыцці, усвядоміць эфектыўнасць зладжанай калектыўнай працы, накіраванай на дасягненне адзінай агульнай мэты – выхаванне дасведчанага спецыяліста і сапраўднага патрыёта Радзімы.

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Р.У. Серыкаў