Вечарам 02.02.2024 у актавай зале чыгуначнага каледжа адбылася сустрэча выбарцаў з кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Спартакаўскай выбарчай акрузе № 20 рэктарам УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт” С.А. Хахомавым. На змястоўнай і канструктыўнай сустрэчы дэпутат даў падрабязную справаздачу за сваю мінулую кадэнцыю, грунтоўна і пераканаўча прыводзячы ў якасці доказаў неабходныя лічбы, што датычыліся добраўладкавання тэрыторый, дэманструючы вынікі станоўчых перамен на каляровых слайдах прэзентацыі. С.А. Хахомаў адзначыў, што праца дэпутата такога ўзроўню не з’яўляецца аплочваемай, а трымаецца, як кажуць, на грамадскіх пачатках, на энтузіязме і добраахвотнасці. Ад моладзі і дарослых людзей гучалі разнастайныя пытанні, на якія кандыдат у дэпутаты вычарпальна адказаў, заклікаўшы моладзь да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці праз самаадданую вучобу і атрыманне ў перспектыве добрай адукацыі.

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Р.У. Серыкаў