Выстава творчых тэматычных работ студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта распачалася ў выставачнай зале корпуса №4   14.03.2024 г. і працягнецца да 11.04.2024 г.

Наш факультэт прыняў самы актыўны удзел у яе рабоце і заняў аж два экспазіцыйныя стэнды для дэманстрацыі фотаработ, мастацкіх вырабаў і малюнкаў, прысвечаных тэме прыроды. Немалое задавальненне атрымалі нават і тыя, хто актыўна падключыўся да мантажу планшэтаў, хто камбінаваў і размяшчаў усё гэта для гледачоў на стэндах. Асабліва пастараліся пры гэтым Дзяніс Асадчы і Аляксандр Кананенка. Тры з лішкам гадзіны ўвіхаліся хлопцы пад кіраўніцтвам Алены Генадзьеўны Багдановіч у выставачнай зале, каб усё было зроблена на належным узроўні.

Запрашаем усіх цікаўных наведаць фотавыставу ў межах інфармацыйных гадзін, каб заахвоціць сваіх студэнтаў да падобных мерапрыемстваў у будучым.

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце  Р.У. Серыкаў