У чарговым суботніку 14.03.2024 г. прынялі актыўны ўдзел студэнты і прадстаўнікі дэканата факультэта замежных моў. Гэтым разам нам пашчасціла добраўпарадкаваць тэрыторыю ля корпруса №5 уздоўж вуліцы Савецкай. На заклік дэканата падключыцца да такой высакароднай справы ахвотна адгукнуліся таксама і туркменскія студэнты 1-га курса, якія сапраўды папрацавалі на славу!

Словы цёплай і шчырай падзякі выражаем Акмырату Атаханаву, Язджэмал Аннаевай, Агулджан Мырадавай, Агулай Сапармамедавай, Мяхры Дадаевай Алесі Булавінскай, Ірыне Касьяненка, Арыне Назаранка, Аліне Сідоранка, Юліі Аляксандраўне Беразоўскай.

Дружная праца на свежым паветры згуртоўвае людзей, стварае непаўтаральны святочны вясновы настрой. Трымаймася разам у вучобе і працы!

 

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта замежных моў Р.У.Серыкаў