Факультэт замежных моў ГДУ імя Ф.Скарыны гасцінна сустракае студэнтаў з Расіі. Гэтым разам наведала нас па праграме вучэбнага абмену васьмёра навучэнцаў з прыватнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Казанскі інавацыйны ўніверсітэт імя В.Г. Цімірасава», якія таксама вывучаюць замежныя мовы, набываючы прафесію свайго жыцця па спецыяльнасці «Лінгвістыка» на кірунку «Пераклад і перакладазнаўства» з веданнем англійскай, французскай, нямецкай і кітайскай моў.