Першы вясновы сёлетні дзень студэнты факультэта замежных моў сустракалі з несамавітым сонечным настроем і сапраўды паэтычнай  ўзнёсласцю. Праца на свежым паветры на падворку роднай альма матэр – важкі ўнёсак у скарбніцу агульнаўніверсітэцкага суботніка. Такая сумесная фізічная дзейнасць  згуртоўвае будучых педагогаў, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай працоўнага і творчага выхавання, вучыць моладзь зладжанасці, раскрывае патэнцыял іх багатага эмацыянальнага свету. Разам са студэнтамі наводзілі парадак вакол 5-га корпуса і іх выкладчыкі. Подых вясны і новых надзей адчуваўся ў добрым настроі, у жартах і добрым гумары такога кароткачасовага рознаўзроставага працоўнага калектыву!

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце

факультэта замежных моў Р.У.Серыкаў