Для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый 25.03.2024 г. ладзілася сустрэча з загадчыцай аддзялення пагранічных станаў Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Вольгай Уладзіміраўнай Курловіч. На сустрэчы прысутнічалі і студэнты 4-га курса факультэта замежных моў, якія якраз у хуткім часе (з 01.04.) пойдуць на педагагічную практыку ў школы, а гэта значыць, будуць мець дачыненне да дзяцей школьнага ўзросту, якія таксама патрабуюць пільнай увагі ў перыяд вясенняга ўзрастання рызык такога кшталту. У час гутаркі, што суправаджалася пераканаўчай прэзентацыяй з неабходнымі фактамі і лічбамі, выступоўца акрэсліла надзвычайную актуальнасць дадзенай праблемы ў апошні час, абазнычала прыкметы адпаведных паводзін, на якія трэба звяртаць увагу педагогу, каб прадухіліць трагедыю.

У тракце размовы Вольга Уладзіміраўна прапанавала дзейсныя рэкамендацыі і парады, якія дапамогуць педагогам паспяхова спраўляцца з адпаведнымі сітуацыямі ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

 

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Р.У. Серыкаў